"Белавія" прыпыняе палёты ў Шарм-эль-Шэйх

"Белавія" прыпыняе палёты ў Шарм-эль-Шэйх

“Белавія” з 10 снежня спыняе выкананне рэйсаў у Шарм-эль-Шэйх. Пра гэта заявіў генеральны дырэктар авіякампаніі Анатоль Гусараў.

“Мы прыпыняем палёты ў Шарм-эль-Шэйх па камерцыйных прычынах, на які тэрмін — пакуль казаць складана. Сёння ў нас будзе ажыццёўлены апошні рэйс: туды мы паляцім без пасажыраў, назад самалёт будзе поўны”, — сказаў ён.

Па словах генеральнага дырэктара, такое рашэнне было прынятае каля месяца таму зыходзячы з заявак партнёраў — турфірмаў, якія ствараюць групы ў гэтым кірунку. Ахвотных адпачываць у Шарм-эль-Шэйху стала значна менш. Лётаць у Хургаду “Белавія” працягне ў запланаваным аб’ёме, паведамляе БЕЛТА.

Генеральны дырэктар кампаніі таксама распавёў, што 17 снежня “Белавія” пачне выконваць палёты ў Харкаў. “А ў сакавіку мы плануем адкрываць праграму чартарных рэйсаў на Канарскія выспы”, — сказаў Гусараў.

Фота: travel.otzyv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі