"Белавія" працягнула адмену рэйсаў у Тэль-Авіў і Краснадар

"Белавія" працягнула адмену рэйсаў у Тэль-Авіў і Краснадар

"Белавія" працягнула адмену рэйсаў у Тэль-Авіў і Краснадар. Прычына — “у сувязі з закрыццём часткі паветранай прасторы Расіі” да 13 красавіка, гаворыцца на сайце авіяперавозчыка.

Кампанія адмяніла рэйсы ў Тэль-Авіў з вылетам 12, 14 і 17 красавіка, рэйсы ў Краснадар — да 29 красавіка.

Раней стала вядома, што Расія працягнула закрыццё часткі паветранай прасторы ў паўднёвай і цэнтральнай частцы краіны. Часовыя абмежаванні датычацца расійскіх аэрапортаў у Анапе, Белгарадзе, Бранску, Варонежы, Геленджыку, Краснадары, Курску, Ліпецку, Растоў-на-Доне, Элісце. Пад абмежаванне трапіў і аэрапорт у Сімферопалі ў акупаваным РФ украінскім Крыме.

Паветраная прастора там зачынена з 24 лютага, з моманту нападу Расіі на Украіну. Тэрмін зняцця абмежаванняў пераносіцца сёмы раз.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі