"Белавія": палёты ў Італію працягваюцца

Авіякампанія "Белавія" заявіла, што працягвае палёты ў Італію. "Па сітуацыі на 24 лютага 2020 года ніякіх забарон на выкананне палётаў у гарады Італіі няма, — паведамляе прэс-служба. — Таму вяртанне білетаў можа здзяйсняцца толькі ў адпаведнасці з правіламі тарыфу, па якім яны набываліся".

Падкрэсліваецца, што авіякампанія адрэагавала на звароты, якія датычацца выканання рэйсаў з Беларусі ў Італію. На поўначы гэтай краіны ў шэрагу гарадоў з-за каранавіруса ўведзены каранцін. Там памерлі 6 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.