"Белавія" і авіяўлады Беларусі трапяць пад санкцыі ЕС

"Белавія" і авіяўлады Беларусі трапяць пад санкцыі ЕС

Еўрасаюз рыхтуе санкцыі супраць кампаніі "Белавія" і прыкладна дзясятка прадстаўнікоў авіяцыйных уладаў Беларусі, паведамляе Reuters.

Агенцтва сцвярджае, што ўжо ў бліжэйшую пятніцу краіны ЕС могуць папярэдне ўхваліць забарону для беларускай авіякампаніі на палёты і пасадку на тэрыторыі ЕС.

У “чорны спіс” могуць таксама трапіць і чыноўнікі з Мінабароны і Мінтранса, хтосьці з кіраўніцтва Нацыянальнага аэрапорта Мінск.

У нядзелю, 23 траўня ўлады Беларусі прымусова пасадзілі ў Мінску самалёт кампаніі Ryanair, які ляцеў з Афінаў у Вільню. З борта самалёта былі знятыя блогер і журналіст Раман Пратасевіч і яго дзяўчына Сафія Сапега. Пасля гэтага захопу самалёта краіны ЕС сталі адмаўляцца ад выкарыстання паветранай прасторы Беларусі і закрываць сваё неба для беларускіх авіяперавозчыкаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі