Белавежская пушча змагаецца за права патрапіць у лік 7 цудаў свету

На шостае месца паднялася Белавежская пушча ў галасаванні за права патрапіць у спіс цудаў свету.
Паколькі з сямі цудаў свету старажытнасці захавалася толькі піраміда Хеопса, група энтузіястаў наладзіла выбары новых цудаў. Першы конкурс стартаваў у 2005 годзе, а ў студзені сёлета — другі. У ім удзельнічае 261 "прэтэндэнт", напрыклад, Ніягарскі вадаспад, возера Лох-Нэс, вулкан Везувій, гара Фудзіяма.

Галасаванне працягнецца да 7 ліпеня. Пасля эксперты фонда New 7 Wonders выбяруць 21 удзельніка фінала конкурса, які працягнецца да 2011 года. Беларусь у гэтым галасаванні прадстаўленая возерам Нарач, Белавежскай пушчай і ракой Дняпро. У групе Е сярод лясоў, нацыянальных паркаў і прыродных запаведнікаў Белавежскай пушча паднялася з 17-га месца на 6-е.

"Белорусский партизан" нагадвае, што прагаласаваць можна тут.