Беларусы заваявалі 9 медалёў на чэмпіянаце Еўропы па армрэстлінгу

Дзевяць медалёў заваявалі беларусы на 18-м чэмпіянаце Еўропы па армрэстлінгу, які прайшоў у Нарвегіі. У ім удзельнічалі каля 500 спартсменаў з 24 краін кантынента.  Найлепшы вынік паказаў Віктар Братчэня з пасёлка Матыкалы Брэсцкага раёна. Ён стаў уладальнікам двух залатых медалёў. Усіх сваіх супернікаў Братчэня перамог як левай, так і правай рукой.

БелаПАН адзначае, што Віктар Братчэня выступаў у вагавай катэгорыі 75 кг сярод спартсменаў з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі. Цяпер ён будзе рыхтавацца да чэмпіянату свету, які пройдзе ў снежні ў Канадзе. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі