Беларусы забыліся ва ўкраінскім лесе дзіця, узгадалі праз 130 км

Беларусы забыліся ва ўкраінскім лесе дзіця, узгадалі праз 130 км

12-гадовага падлетка забыліся беларусы ва ўкраінскім лесе ў мінулы чацвер, 31 студзеня, піша volyn.com.ua

Грамадзянін Беларусі затэлефанаваў ва ўкраінскую паліцыю і паведаміў, што ў лесе падчас прыпынку знік іх 12-гадовы спадарожнік. Здарэнне адбылося ўначы недалёка ад пункта пропуску "Даманава". 

Украінскія праваахоўнікі высветлілі, што беларусы ехалі на двух аўтамабілях. Праехаўшы "Даманава", яны спыніліся ў лесе па сваіх патрэбах. Праз нейкі час паехалі далей і толькі праз 130 км узгадалі, што з імі едзе падлетак Рыгор. Але ні ў адной з машынаў яго не было. 

Паліцэйскія таксама не змаглі знайсці падлетка ў азначанай акрузе. Яны паехалі ў пункт пропуску "Даманава", дзе і знайшлі хлопчыка ў адной з крамаў. 

Падлетак, якога згубілі ў лесе, не разгубіўся,  а самастойна вярнуўся ў пункт пропуску. Там ён спакойна чакаў, пакуль сваякі ўсё ж такі ўспомняць пра яго.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі