Беларусы з бензапіламі і вогнетушыцелямі нападаюць на рэстараны і сталоўкі

Позна ўвечары ў Маладзечне 27-гадовы мужчына ў гардэробе сталоўкі "Лакаматыўнае дэпо" напаў на касірку. Зламыснік распыліў у твар 29-гадовай жанчыны вогнетушыцель. З якой мэтай ён гэта зрабіў, невядома. Распачатая крымінальная справа. Вядома, што раней мужчына быў асуджаны за крадзяжы, інфармуе прэс-служба міліцыі Мінскай вобласці.



Нагадаем, два тыдні таму ў рэстаран у Жыткавічах зайшлі п'яныя мужчыны, якія размахвалі перад наведвальнікамі працуючымі бензапіламі. На шчасце, ніхто не пацярпеў. Зламыснікі пашкодзілі толькі дзверы. Іх затрымалі, была распачатая крымінальная справа.

Фота — Fotolia
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі