Беларусы везлі ва Украіну медалі са свастыкай, балаклавы і сцяг з "Пагоняй"

Як паведамляе сайт 112.ua, 17 верасня ў пункт пропуску "Новыя Ярылавічы" прыбыў рэйсавы аўтобус МАЗ, які накіроўваўся па маршруце "Рэчыца — Кіеў". Падчас праверкі дакументаў у пасажыраў аўтобуса пагранічны нарад звярнуў увагу на двух маладых людзей 21 і 25 гадоў. Беларусы паведамілі праваахоўнікам, што яны, нібыта, едуць у Кіеў на канцэрт расійскага рок-гурта. Аднак назваць пры гэтым гурт ці паказаць квіткі, не змаглі. 


Памежнікі разам з мытнікамі правялі дагляд рэчаў беларускіх падарожнікаў. У іх знайшлі электрашокер, дзве балаклавы, сцізорык, бел-чырвона-белы сцяг з "Пагоняй", два медалі са свастыкай, нарукаўную нашыўку з выявай арла і свастыкі, спальны мяшок і г.д. 

У выніку, грамадзянам Беларусі было адмоўлена ва ўездзе ва Украіну тэрмінам на 3 гады. 

Фота — 112.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі