Беларусы трапілі ў тройку самых бедных народаў у Еўропе

Швейцарскі банк Credit Suisse падлічыў, што беларусы з такім паказчыкам разам з украінцамі і малдаванамі — самыя бедныя жыхары з усіх краін Еўропы. Такія звесткі прыводзяцца ў справаздачы Global Wealth Report 2013.



Маёмасць беларусаў — у дзесяць разоў меншая, чым у сярэднім у свеце. У гэтую ж, самую нізкую на шкале катэгорыю трапілі таксама больш за палову краін Афрыкі, а таксама Індыя і Балівія.



Расіяне багацейшыя за беларусаў — яны адносяцца да жыхароў з сярэдняй маёмасцю у памеры 5-25 тысяч долараў ЗША. Палякі яшчэ больш заможныя: іх актывы аднеслі да катэгорыі 25-100 тысяч долараў.



У дзясятку самых багатых ўвайшлі жыхары Швейцарыі, Аўстраліі, Нарвегіі, Люксембурга, ЗША, Швецыі, Францыі, Сінгапура, Бельгіі, Даніі.



Фота — caricatura.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі