Беларусы сёлета прадалі валюты на $450 млн больш, чым купілі

Беларусы сёлета прадалі валюты на $450 млн больш, чым купілі

Беларусы сёлета прадалі валюты на $450 млн больш, чым купілі. Статыстычныя дадзеныя за студзень-красавік 2018 года апублікаваў Нацыянальны банк. За першыя чатыры месяцы года фізічнымі асобамі было прададзена наяўнай і безнаяўнай валюты на 2 млрд 864 млн долараў у эквіваленце. Куплена было 2 млрд 413 млн долараў.

Што да суб'ектаў гаспадарання, то рэзідэнты Беларусі ў згаданы перыяд прадалі 6,346 млрд долараў, а купілі $6,693 млрд, нерэзідэнты Беларусі — адпаведна 194,9 млн долараў і $32,3 млн.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі