Беларусы спажываюць рыбы ўдвая менш, чым рэкамендуюць медыкі

Пра гэта паведаміла галоўны пазаштатны дыетолаг Міністэрства аховы здароўя Марына Папова.



Паводле яе слоў, рэкамендаваная медыкамі норма спажывання рыбы складае 100 грамаў у дзень, ці 36,5 кг на год, інфармуе БелаПАН.



Вядучая навуковая супрацоўніца Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра гігіены Наталля Цэмбарэвіч нагадвае, што рыба "з'яўляецца адной з найважнейшых крыніц бялкоў, тлушчаў, вітамінаў і мінеральных рэчываў". Паводле яе слоў, беларусам трэба аддаваць перавагу прэснаводнай рыбе, паколькі прадукты, характэрныя для рэгіёну пражывання чалавека, лепш засвойваюцца арганізмам.



У цяперашні час у агульнай структуры спажывання рыбы ў Беларусі айчынная прадукцыя складае 10-12%.
 

Гусі ці авечкі? Хто заменіць беларусам свіней
 

Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі