Беларусы скупляюць золата: попыт на яго вырас амаль у 5 разоў

У Беларусі за студзень—сакавік 2008 года прададзена 25.978 залатых мерных зліткаў агульнай масай 883 кілаграмы. Гэта ў 4,8 раза больш за аб'ём золата, прададзенага за такі ж перыяд мінулага года. У Нацыянальным банку лічаць, што стабільна высокі попыт на золата тлумачыцца найперш тым, што насельніцтва Беларусі выкарыстоўвае яго ў якасці аднаго з найбольш выгадных на сённяшні дзень сродкаў захавання ашчаджэнняў.

Найбольшай папулярнасцю ў першым квартале 2008 года, па інфармацыі БелаПАН, карысталіся 10-грамовыя зліткі золата, якіх было прададзена 6717. Далей у рэйтынгу папулярнасці вынікаюць 20-грамовыя (5915) і пяціграмовыя (4993) зліткі. У студзені—сакавіку было таксама прададзена 3322 зліткі масай адзін грам, 2047 зліткаў масай 50 грамаў, 1973 зліткі масай 100 грамаў, 692 зліткі масай 250 грамаў, 244 зліткі масай 500 грамаў і 75 зліткаў вагой адзін кілаграм. Пры гэтым назад у насельніцтва за тры месяцы выкуплены 61 кілаграм золата.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі