Беларусы скардзяцца: мытня не дазваляе ўвезці ў краіну ніякія новыя пакупкі

Беларусы скардзяцца: мытня не дазваляе ўвезці ў краіну ніякія новыя пакупкі

Грамадзяне Беларусі скардзяцца, што мытнікі праяўляюць павышаную цікаўнасць да багажу тых, хто вяртаецца з краін Еўрасаюза. 

"Без усялякага папярэджання мытня дазваляе везці праз мяжу толькі пакарыстаныя рэчы і тавары, неабходныя ў дарозе", — перадае TUT.by скаргу сваіх чытачоў, якія перасякалі мяжу з ЕС. Парталу onliner.by чытачы паскардзіліся, што на пункце "Варшаўскі мост" мытнікі не пускаюць у Беларусь нават з пачкам кавы — разварочваюць назад. 

У Дзяржаўным мытным камітэце журналістам растлумачылі, што нормы ўвозу тавараў у Беларусь не змяніліся, але быў узмоцнены кантроль на мяжы. 

"Гэта зроблена для таго, каб не дапусціць перамяшчэння праз мяжу забароненых і абмежаваных тавараў, а таксама ўвозу камерцыйных партый тавару пад выглядам тавараў для асабістага карыстання", — заяўляюць мытнікі. 

Па іх словах, пасля таго, як суседнія краіны зачынілі свае межы ў сувязі з каранавірусам, зменшылася колькасць людзей, якія перасякаюць мяжу Беларусі. Напрыклад, летась за суткі праз мяжу праязджалі каля 90 тысяч чалавек, сёння — не больш за 20 тысяч. 

Напярэдадні Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ён вымушаны "зачыніць" мяжу з Літвой і Польшчай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі