Вы тут

Беларусы перахапілі 330 кг гашышу, які везлі з Германіі ў Расію

Знаходка / customs.gov.by

Беларусы перахапілі каля 330 кг гашышу, які везлі з Германіі ў Расію. Наркотыкі былі схаваныя ў падлозе паўпрычэпа грузавіка DAF. Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта, гэта была сумесная аперацыя беларускіх мытнікаў, КДБ і ФСБ Расіі. Грузавік праехаў праз беларуска-польскую мяжу, яго затрымалі ў Віцебскай вобласці на трасе М1 недалёка ад мяжы з Расіяй. Схованку ўдалося знайсці з дапамогай сканавання. Далей давялося распілаваць на часткі падлогу. Эксперт засведчыў, што быў знойдзены менавіта гашыш.

Распачата крымінальная справа, кіроўца затрыманы.

Гэты і наступныя здымкі — customs.gov.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.