Беларусы пад Калугай кідаюцца кампутарнымі мышкамі і паляць пудзіла

Штогадовы злёт сістэмных адміністратараў праходзіць у Калужскай вобласці Расіі, на беразе рэчкі Выркі. Сёлета ён стаў міжнародным. Сярод 2,5 тыс. удзельнікаў, пераважна расіян, ёсць беларусы, украінцы і казахі.  Неафіцыйнае прафесійнае свята сістэмных адміністратараў праводзіцца ў чацвёрты раз. Акрамя традыцыйных відаў спорту, удзельнікі злёта спаборнічаюць у кіданні кампутарных мышак на дакладнасць, і клавіятур — на далёкасць.

Таксама запланаваныя рок-канцэрт, феерверк, дыскатэка і спальванне пудзіл ламераў (ад англ. Lamer — некампетэнтны чалавек, які паўсюль стараецца быць першым), паведамляе сайт baltinfo.ru.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі