Беларусы не трапяць на канцэрт Depeche Mode у Варшаве

Чарговы канцэрт гурта Depeche Mode у межах «Tour of the Universe 2009» адменены.
Беларускія прыхільнікі гурта, якія хацелі пабачыць выступ Depeche Mode, які павінен быў адбыцца 23 траўня на стадыёне ”Гвардыя” у Варшаве, не змогуць гэтага зрабіць. Верагодна, канцэрты ў Вільні і Рызе будуць адмененыя.

Папярэднія канцэрты ў шэрагу балканскіх краін, Стамбуле і Афінах таксама не адбыліся.

Прычына – хвароба вакаліста гурта Дэйва Гэана.Як паведамляе ultra-music са спасылкай на TVN Warszawa, у Дэвіда падазраюць рак кішэчніка і зараз ён праходзіць абследванне ў Нью-Ёрку.


Фота: photos.signonsandiego.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі