Беларусы хацелі скрасці ў Расіі “беларускую” нафту

Маладыя людзі з Беларусі і Калінінградскай вобласці на працягу некалькіх дзён рыхтаваліся да ўрэзкі на магістральным нафтаправодзе "Сургут-Полацк", паведамляюць мясцовыя СМІ.  Па гэтым нафтаправодзе нафта паступае ў Беларусь.



Падазраваныя старанна рыхтаваліся да незаконных дзеянняў і збіраліся правесці ўрэзку ноччу. Пры затрыманні ў іх былі канфіскаваныя зварачны апарат, слясарныя інструменты і іншае абсталяванне.





Затрыманыя прызналі сваю віну. Зараз праводзіцца праверка, вырашаецца пытанне пра  узбуджэнне крымінальнай справы.





Усяго на тэрыторыі Пскоўскай вобласці за апошнія тры гады было зафіксавана тры урэзкі ў нафтаправод.