Беларусы чакаюць росту коштаў і баяцца браць крэдыты

Беларусы чакаюць росту коштаў і баяцца браць крэдыты

Сярод беларусаў захоўваюцца высокія інфляцыйныя чаканні. Толькі 20,5% з іх мяркуе, што рост коштаў у бліжэйшы год будзе больш павольным, чым цяпер. Астатнія вераць, што інфляцыя паскорыцца або застанецца такой як зараз, сведчаць дадзеныя сацыялагічнага даследавання Нацбанка.

Дзве траціны апытаных перакананыя, што цяпер не варта рабіць буйныя пакупкі. Прыкладна столькі ж баяцца браць буйныя крэдыты. Таксама дзве траціны апытаных аддаюць перавагу ашчаджэнням у доларах, а не ў беларускіх рублях.

У апытанні ўдзельнічалі 2 тысячы рэспандэнтаў — мужчын і жанчын ва ўзросце ад 18 гадоў.

Цяпер у Беларусі паскорылася гадавая інфляцыя і яе ўзровень дасягае 6,2%. Болей за ўсё падаражэлі харчы — на 7,1%, меней за ўсё нехарчовыя тавары — на 4,3%. Спажывецкія кошты на платныя паслугі выраслі на 6,9%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі