Беларускія вышыванкі перамаглі на конкурсе нацыянальных строяў у Кітаі
![Беларускія вышыванкі перамаглі на конкурсе нацыянальных строяў у Кітаі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/vysh.jpg.webp?itok=87zODHrz)
Беларусь заняла першае месца на штогадовым конкурсе нацыянальных строяў, які прайшоў у Пекіне, паведамілі БЕЛТА ў амбасадзе Беларусі ў Кітаі.
Другое месца прысуджана прадстаўнікам Малайзіі, трэцяе — Расіі.
Беларусы прадэманстравалі нацыянальныя традыцыі, танцавальнае і артыстычнае майстэрства, чым заваявалі любоў гледачоў і высокія ацэнкі журы, гаворыцца ў паведамленні.
Год таму прадстаўнікі нашай краіны ўдзельнічалі ў такім самым конкурсе, але былі другімі.
![Беларускія вышыванкі перамаглі на конкурсе нацыянальных строяў у Кітаі](/sites/default/files/paragraphs/image/vysh2.jpg)