Беларускія войскі на вучэннях адпрацоўвалі адыход з займаных пазіцый

Праверка боегатоўнасці ў беларускім войску / t.me/modmilby
Праверка боегатоўнасці ў беларускім войску / t.me/modmilby

У Беларусі пачалася фінальная фаза брыгаднага тактычнага вучэння ў рамках комплекснай праверкі боегатоўнасці Узброеных Сіл, паведамляе прэс-служба Мінабароны.

У ваенным ведамстве кажуць, што ў вучэннях задзейнічаныя ўсе падраздзяленні.

У прыватнасці, войскі адпрацоўвалі адыход з займаных пазіцый і далейшае ўмацаванне на абарончых рубяжах.

Як распавядала Еўрарадыё, 3 красавіка пачалася раптоўная праверка боегатоўнасці аднаго з падраздзяленняў Узброеных Сіл. Гэта было зроблена па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі