Беларускія весляры прывязуць “бронзу” з Польшчы

Тры беларускіх экіпажы сталі бронзавымі прызёрамі чэмпіянату Еўропы па акадэмічным веславанні ў Польшчы. Трэцяе месца занялі Ганна Нахаева і Вольга Беразнёва (парныя двойкі), Валерый Радзевіч, Дзяніс Мігаль, Станіслаў Шчарбачэня і Андрэй Пляшкоў (парная чацвёрка), Андрэй Татарчук, Дзяніс Якубаў, Вадзім Лялін, Андрэй Дзем’яненка, Алег Маскалёў, Аляксандр Дзернавы, Яўген Носаў, Аляксндр Казубаўскі, Пётр Пятрыніч (васьмёрка з рулявым).

Адзначым, што чэмпіянаты Еўропы па акадэмічным веславанні не праводзіліся з 1973 года. Толькі летась Еўрапейская федэрацыя веславання вырашыла іх адрадзіць. Лідэры беларускай дружыны ў Польшчу не паехалі, яны вырашылі адпачыць пасля сусветнага першынства.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі