Беларускія ўлады паскардзіліся генсеку ААН на санкцыі ЗША

Афіцыйны Мінск паведаміў генеральнаму сакратару Арганізацыі Аб'яднаных Нацый Пан Гі Муну пра тое, што ЗША ўвялі дадатковыя санкцыі ў адносінах канцэрна "Белнафтахім", і папярэдзіў, што яго крокі ў адказ "будуць насіць жорсткі характар". У лісце генсеку пастаяннае прадстаўніцтва Беларусі пры ААН просіць надрукаваць у якасці афіцыйнага дакумента Генеральнай асамблеі арганізацыі заяву беларускага МЗС. У ёй падкрэсліваецца, што ЗША праігнаравалі раней дасягнутыя з Беларуссю дамоўленасці і парушылі "ўзгоднены адгарытм дзеянняў па нармалізацыі адносінаў".

БелаПАН