Беларускія тэнісісты выйграюць у аўстрыйцаў з лікам 2:0

Беларускія тэнісісты выйграюць у аўстрыйцаў з лікам 2:0

У мінскім Палацы тэніса праходзіць матч 2-га круга I Еўра-Афрыканскай зоны Кубка Дэвіса БеларусьАўстрыя. Пасля першага дня беларускія тэнісісты выйграюць у аўстрыйцаў з лікам 2:0. Спачатку паядынак з Геральдам Мельцарам (109-е месца ў рэйтынгу) выйграў Ягор Герасімаў (263) — 6:3, 6:3, 6:3. Пасля ў вельмі цяжкай і ўпартай барацьбе перамогу над Юргенам Мельцарам (156) святкаваў Ілля Івашка (172) — 7:6 (10:8), 6:3, 4:6, 7:6 (7:1). Абодва беларусы аказаліся мацнейшымі ў гульнях з больш рэйтынгавымі сапернікамі.

На 8 красавіка запланаваны парны паядынак. У ім сустрэнуцца Максім Мірны і Ілля Івашка з Аляксандрам Пея і Юліянам Ноўлам. Магчыма, што перамога ў матчы будзе атрыманая ўжо ў суботу. На нядзелю запланаваныя адзіночныя паядынкі: Ілля Івашка — Геральд Мельцар, Ягор Герасімаў — Юрген Мельцар.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі