Беларускія тэнісісты прайгралі камандзе Швейцарыі ў матчы Кубка Дэвіса

Зборная Швейцарыі па тэнісе датэрмінова атрымала перамогу над камандай Беларусі ў матчы 1-й групы Еўра-Афрыканскай зоны Кубка Дэвіса і выйшла ў плэй-офф Сусветнай групы гэтых спаборніцтваў. 13 красавіка ў пяцісэтавым паядынку, які працягваўся 4 гадзіны 15 хвілін, Уладзімір Ваўчкоў, які займае 380-е месца ў сусветным рэйтынгу, саступіў 30-й ракетцы міру Станісласу Ваўрынку з лікам 2:3 (6:7 (6:8), 6:4, 6:0, 5:7, 4:6).

Лёс сустрэчы фактычна вырашыў эпізод у вырашальным сэце пры ліку 4:4 і 30:30 на падачы У.Ваўчкова. У беларускага тэнісіста з кішэні выпаў мячык, і спартовец не змог адказаць на ўдар суперніка. У канчатковым выніку гейм быў прайграны.

Статыстыка матчу: эйсы — 10:9, брэйк-пойнты — 5/13 : 3/7, падвойныя памылкі — 3:4.

Такім чынам, агульны лік стаў 3:1 на карысць каманды Швейцарыі. Пяты матч супернікаў ужо нічога не вырашае.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі