Беларускія тавары зноў вызваленыя ад акцызаў у крамах duty-free

Беларускія тавары зноў вызваленыя ад акцызаў у крамах duty-free

Беларускія тавары пры продажы ў крамах бяспошліннага гандлю (duty-free) у 2016 годзе вызваляюцца ад уплаты акцызаў. Такая норма прадугледжаная ўказам № 33 ад 8 лютага, які сёння апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Дакумент прыняты з мэтай удасканалення парадку функцыянавання крамаў бяспошліннага гандлю, павелічэння аб’ёмаў рэалізацыі айчынных тавараў у крамах duty-free.

Падобная льгота дзейнічала ў мінулым годзе. Цяпер яе працягнулі яе і на 2016 год.

Указ набыў моц і распаўсюджваецца на адносіны, якія ўзніклі з 1 студзеня сёлета, перадае БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі