Вы тут

Беларускія сэрвісы VOKA.TV і Zala паказалі прапагандысцкі фільм "Данбас"

echo.msk.ru

Беларускім гледачам паказалі расійскі прапагандысцкі фільм "Данбас. Ускраіна". Даступны ён стаў у сэрвісах VOKA.TV і Zala. Пра гэта напісаў у Фэйсбуку журналіст Франак Вячорка.

Прэм'ера фільма адбылася 7 студзеня ў эфірным вяшчанні тэлеканалаў "Наша новае кіно" і "Кінапрэм'ера HD". Гэтыя каналы атрымалі дазвол Міністэрства інфармацыі.

Як патлумачыў Вячорку прадстаўнік А1 Мікалай Брэдзелеў, сэрвіс VOKA не можа фільтраваць змест эфірнай сеткі гэтых расійскіх каналаў. Беларускі сэрвіс не плануе размяшчаць фільм "Данбас. Ускраіна" ў раздзеле "Фільмы".

Дарэчы, іншы прапагандысцкі расійскі фільм "Крым" у Беларусі паказваць хацелі, але адмовіліся пасля гучнага скандалу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.