Беларускія самалёты маглі дастаўляць зброю ў Лівію

Сенсацыйную навіну паведаміў польскі партал tvn24.pl са спасылкай на Агенцтва Франс Прэс.

Па словах Грыфітса, ІЛ-76 вылецеў 15 лютага з Баранавічаў (дзе ёсць вайсковы склад) у Лівію. Самалёт прызямліўся на аэрадроме ў мясцовасці Сабха, у пустынных мясцінах на паўднёвым захадзе Лівіі. Па словах эксперта, у гэтых мясцінах рэжым Кадафі кантралюе адзін з нешматлікіх пазасталых аэрадромаў. Акрамя таго, тут паветраную прастору не кантралююць амерыканскі, еўрасаюзаўскі ці НАТАўскія радары.

Грыфітс паведаміў, што назіральнікі зафіксавалі апошнімі днямі некалькі авіярэйсаў паміж Трыпалі і Беларуссю. У прыватнасці, для гэтага ўжываўся самалёт "Фалькон 900", які належыць клану Кадафі. Грыфітс таксама дадаў, што сын Кадафі Каміс здавён мае добрыя кантакты з Беларуссю.

SIPRI звярнуўся да недзяржаўных гуманітарных арганізацыяў з просьбай, каб яны адсочвалі фірмы і пасярэднікаў, якія перадаюць дапамогу Лівіі і Кот-Д'Івуару. Нагадаем, што паводле звестак ААН у гэтыя краіны пастаянна дастаўляецца беларуская зброя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі