Беларускія ракетчыкі “адстраляліся” ў Чыцінскай вобласці Расіі

Беларускія ракетчыкі вызначыліся на баявых стрэльбах у Расіі.

На палігоне Цялемба ў Чыцінскай вобласці нашыя вайскоўцы паспяхова “адстраляліся” з зенітных ракетных комплексаў С-200. Беларусь прадстаўлялі два зенітных ракетных палкі — 377-ы гвардзейскі і 825-ы.

Яны, а таксама зенітчыкі з Балтыйскага флоту, адкрылі першы этап кааліцыйных вучэнняў дзяржаваў-удзельнікаў СНД “Баявая садружнасць-2007”.

За апошнія гады беларускія ракетчыкі выконвалі баявыя стрэльбы на расійскім палігоне Целемба ўжо трэці раз.

Союз. Беларусь — Россия

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі