Беларускія праваабаронцы напісалі ліст да Папы Рымскага

Беларускія праваабаронцы напісалі ліст да Папы Рымскага

Беларускія праваабаронцы папрасілі ў Папы Рымскага Францішка паспрыяць адмене смяротнага пакарання ў Беларусі. Ліст пра гэта накіраваў Пантыфіку каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" Андрэй Палуда.

Праваабаронца прыгадвае ў лісце словы Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што ідэалагічна ён блізкі з Папам Рымскім. "Я хацеў бы прасіць вас пра размову з Аляксандрам Лукашэнкам аб адмене смяротнага пакарання ў нашай краіне, — піша Папе Рымскаму Андрэй Палуда. — Я спадзяюся, што вашая пазіцыя дапаможа паўплываць на вырашэнне гэтага пытання".

Сёння ў "калідоры смерці" ў Беларусі знаходзяцца чатыры чалавекі. У кожнага з іх смяротны прысуд набыў моц, яны могуць быць расстраляныя ў любы момант.

 

Для таго, каб Папа Рымскі наведаў Беларусь, патрабуецца афіцыйнае запрашэнне з боку кіраўніка краіны і згода царквы большасці, то бок праваслаўнай. Яе кіраўнік — Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел — заявіў, што візіта Францішка ў Беларусь нельга выключаць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі