Беларускія прадпрымальнікі папрасілі дапамогі ў Юшчанкі і Цімашэнка

Індывідуальныя прадпрымальнікі з рэгіёнаў Беларусі накіравалі лісты прэзідэнту і прэм'ер-міністру Украіны.
На думку прадпрымальнікаў, указ прэзідэнта Беларусі № 760 пацягнуў за сабой "парушэнне ўзаемаадносінаў дзелавога супрацоўніцтва паміж ІП Беларусі і Украіны".

"Прадпрымальнікі ўсіх рэгіёнаў жадаюць сустрэцца і абмеркаваць пытанне ўзаемнага супрацоўніцтва. А менавіта: будаўніцтва аптовых рынкаў у пяцікіламетровай зоне мяжы з Беларуссю", — гаворыцца ў лісце.

Нагадаем, згодна з указам, ІП маюць права наймаць работнікаў толькі з ліку блізкіх сваякоў.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі