Беларускія півазнаўцы выбралі новы гатунак піва

Беларускія півазнаўцы выбралі новы гатунак піва, які будзе вырабляцца на заводзе "Крыніца". Дэгустацыя адбылася ў пятніцу на тэрыторыі піўзавода ў Мінску.
Выбар прайшоў у межах кампаніі "За нармальнае піва". Дванаццаць
чалавек, якія перамаглі ў абласных конкурсах на лепшых знаўцаў піва,
прыбылі ў Мінск, каб вызначыць новы гатунак пеннага напою, які найбольш
спадабаўся і які паступіць у продаж у верасні.

Півазнаўцаў закрылі ў
асобным пакоі. Прадстаўнікі СМІ і іншыя чужыя людзі ў дэгустацыйную
залу не дапускаліся. Бутэлькі з трыма варыянтамі гатункаў піва былі
толькі пранумараваны. Ніякіх этыкетак на іх не было.

Перамог варыянт №
2 — светлае нямоцнае піва з залацістым адценнем і слабым піўным пахам.

Нараўне з півазнаўцамі новыя гатункі піва паспрабавалі прафесійныя
дэгустатары "Крыніцы". Іх густы супалі, перадае БелаПАН.

У выбары назвы
для новага піва могуць паўдзельнічаць усе жадаючыя. Дастаткова
прагаласаваць на сайце акцыі. Там прадстаўленыя 5 варыянтаў: “Значнае”,
“Сучаснае”, “Выдатнае”, “Шаноўнае” і “Сапраўднае”. Пакуль лідзіруе
апошні варыянт.