Беларускія паралімпійцы плануюць заваяваць два дзесяткі медалёў

Два дзесяткі медалёў плануюць заваяваць на Паралімпіядзе-2008 беларускія спартсмены. У Афінах у 2004-м іх было 29, 10-ць якіх былі залатымі.
Сёлета за "золата" паралімпійцы атрымаюць 60 тысяч долараў, за "срэбра" - 30 тысяч, за "бронзу" - 20 тысяч.

У кітайскую сталіцу ў суботу паедуць 32 беларускіх паралімпійцы. Яны пазмагаюцца за ўзнагароды ў шасці дысцыплінах - лёгкай атлетыцы, плаванні, веласпорце, паўэрліфцінгу, веславанні і фехтаванні.

Нагадаем, Паралімпійскія гульні ў Пекіне пачнуцца 6 верасня на тых жа спартыўных арэнах, дзе нядаўна спаборнічалі ўдзельнікі ХХIХ летніх Аліпійскіх гульняў.

Прессбол

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі