Беларускія памежнікі адмаўляюць, што займаюцца "марадзёрствам"

Беларускія памежнікі адмаўляюць, што займаюцца "марадзёрствам"

Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі пракаментаваў відэа, якое апублікаваў у Telegram украінскі ваенны журналіст Андрэй Цапліенка. Апошні сцвярджаў, што на аўтатрасе каля памежнага пункта пропуску "Макраны" беларускія памежнікі нешта здымалі з украінскіх грузавікоў, якія там стаяць з пачатку вайны. І назваў іх "марадзёрамі". Відэа было зроблена з дрона.

Беларускія памежнікі заявілі, што нічога не скралі, а ўзялі толькі вогнетушыцель, бо побач гарэла трава і галлё.

"З прычыны выкарыстання штатных вогнетушыцеляў беларускія памежнікі для лакалізацыі ўзгарання былі вымушаныя выкарыстоўваць вогнетушыцель, які знаходзіўся ў грузавой машыне, — піша Дзяржаўны памежны камітэт РБ. — Аператыўныя дзеянні вайскоўцаў адпавядалі сітуацыі, якая склалася, і дазволілі прадухіліць далейшае распаўсюджванне ўзгарання".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі