Беларускія палярнікі выправіліся ў Антарктыду

Два беларускія навукоўцы — Аляксей Гайдашоў і Юры Гігіняк — выпраўляюцца ў Антарктыду разам з расійскімі калегамі. Іх задачы — выканаць даследаванні па біялогіі і гідраметэрэалогіі, а таксама праверыць стан беларускай дзяржаўнай маёмасці на гары Вечаровай. На ёй знаходзіцца палявая база расійскай антарктычнай экспедыцыі, частку якой аддалі для размяшчэння беларусаў. Навукоўцы самалётам дабраліся да Кейптаўна, адкуль 8 снежня яны рушаць да Антарктыды на навукова-экспедыцыйным чоўне “Акадэмік Фёдараў”. Усяго ж беларусы правядуць на Паўднёвым полюсе каля двух месяцаў і ў сакавіка 2011 года вернуцца дадому, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі