Беларускія палярнікі спадзяюцца вярнуцца з Антарктыды ў "тую ж краіну"

Беларускія палярнікі прыбылі ў Антарктыду, паведаміў БЕЛТА па спадарожнікавай сувязі кіраўнік беларускай экспедыцыі Аляксей Гайдашоў. Паводле яго словаў, у раёне палярнай станцыі "Маладзёжная" і беларускага палявога лагера "Гара Вячэрняя" ўжо пачалася разгрузка абсталявання. 19 снежня беларускія палярнікі падымуць дзяржаўны сцяг над сваім лагерам.

Гайдашоў выказаў спадзяванне на тое, што палярнікі вернуцца ў тую ж краіну, з якой з'ехалі на пачатку снежня, — "стабільную, паспяховую і спакойную".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі