Беларускія палітвязні трапілі ў шорт-ліст прэміі Сахарава

У шорт-ліст трапілі беларускія палітвязні Алесь Бяляцкі, Эдуард Лобаў і Мікола Статкевіч, амерыканец Эдвард Сноўдэн і пакістанская школьніца-праваабаронца Малала Юсуфзай. Пра гэта паведаміў еўрадэпутат Марэк Мігальскі ў сваім твітары, інфармуе Радыё "Свабода".





Тройку кандыдатаў з Беларусі на прэмію Сахарава прапанаваў Марэк Мігальскі разам з польскімі еўрадэпутатамі Яцэкам Пратасэвічам і Філіпам Качмарэкам.





Лаўрэат будзе выбраны 10 кастрычніка старшынямі ўсіх дэпутацкіх групаў, якіх у Еўрапарламенце сем. Уручэнне прэміі адбудзецца ў Страсбургу 20 кастрычніка.





Прэмія імя Сахарава, заснаваная ў 1998 годзе, мае грашовую вартасць у 50 тысяч еўра. Яна з'яўляецца галоўнай узнагародай Еўрасаюза ў галіне правоў чалавека. Раней прэмію Сахарава атрымлівалі кіраўнік руху "За свабоду" Аляксандар Мілінкевіч і Беларуская асацыяцыя журналістаў.





Фота — svaboda.org