Беларускія ноўтбукі зніклі з продажу. Яны пратрымаліся на рынку тры дні

У ГЗЦ Galleria Minsk больш няма беларускіх наўтбукаў / Sputnik
У ГЗЦ Galleria Minsk больш няма беларускіх наўтбукаў / Sputnik

У гандлёва-забаўляльным цэнтры Galeria Minsk знікла кропка продажаў беларускіх ноўтбукаў Ibook MAC 4. Продаж доўжыўся ўсяго тры дні.

Кропка з'ехала. У нас іх дакладна ўжо не будзе. Астатняе не ведаем, — кажуць у інфацэнтры Galleria Minsk.

Цяпер ноўтбук нельга знайсці ні ў інтэрнэт-крамах, ні на сайце гарызонту.

Беларускі ноўтбук з амерыканскім працэсарам Intel Core і АС Windows 11 паказалі 22 снежня. Ён каштаваў у Galleria Minsk 1599 рублёў.

Лукашэнка распавядаў пра айчынную навінку на адкрытым уроку 1 верасня. Тады ён заявіў, што сапраўды беларускага там усяго 12%.

Ноўтбукі рабіў Завод вылічальнай тэхнікі холдынгу "Гарызонт".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі