Беларускія нелегалы рабавалі ў расійскім Шлісельбургу

Групу незаконных мігрантаў, падазраваных у рабаванні, затрымалі
напярэдадні супрацоўнікі крымінальнага вышуку ў Кіраўскім раёне
Ленінградскай вобласці.  Як стала вядома, у міліцыю звярнуўся 20-гадовы жыхар горада Шлісельбурга з заявай аб тым, што трое невядомых злачынцаў, збіўшы пацярпелага, выкралі ў яго мабільны тэлефон “Нокіа” і з месца здарэння зніклі.

Падчас правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў міліцыянтамі затрыманыя і абвінавачаныя грамадзяне Беларусі, жыхары горада Віцебска, 23-х, 27-мі і 22-х гадоў, усе беспрацоўныя.

У Расіі яны пражываюць без рэгістрацыі. Падазраваных беларусаў узялі пад варту.