Беларускія мытнікі затрымалі незадэклараваныя маркі Трэцяга рэйху

У Беларусі рэгіструюць павелічэнне спробаў кантрабанды культурных каштоўнасцяў праз міжнародныя паштовыя адпраўленні. Як інфармуе агенцтва "Мінск-навіны" са спасылкай на прэс-службу мытні "Мінск-2", толькі ў траўні былі тры такія факты, а з пачатку года — восем.

Напрыклад, у міжнародным паштовым адпраўленні, якое даслалі з Украіны на адрас аднаго з жыхароў Мінска, знайшлі "незадэклараваныя паштовыя маркі часоў Трэцяга рэйху". Іх дадаткова ўпакавалі ў спецыяльны канверт, каб мытнікам цяжэй было знайсці. Па тым жа маршруце была дасланая сапраўдная ордэнская кніжка СССР узору 1939 года, да якой скотчам быў прымацаваны срэбны расійскі рубель 1915 года.

Па гэтых фактах мытнікі праводзяць праверку.

Фота: minsknews.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі