Беларускія мытнікі забралі ў расіяніна на мяжы зброю
![Беларускія мытнікі забралі ў расіяніна на мяжы зброю](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/mytnia-1708.jpg.webp?itok=s3r2nhe6)
Ашмянскія мытнікі пачалі крымінальную справу на расіяніна, які спрабаваў незаконна перавезці агнястрэльную зброю і боепрыпасы праз мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза.
Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта, зброю і боепрыпасы выявілі ў пункце пропуску "Каменны Лог". У аўтамабілі расіяніна знайшлі паляўнічы самазарадны карабін мадэлі "Вяпрук-223", паляўнічы гладкаствольны самазарадны карабін мадэлі "Сайга-410К-01", а таксама пісталет мадэлі "MP-80-13T". Акрамя таго, у расіяніна былі 53 патроны, 49 з якіх адносяцца да катэгорыі боепрыпасаў. І зброю, і боепрыпасы расіянін не задэклараваў пры перасячэнні мяжы.