Беларускія мытнікі спынілі на мяжы 500 тон польскіх яблык
![Беларускія мытнікі арыштавалі польскія яблыкі / pexels.com, ілюстрацыйнае фота](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/jablyki-0703.jpg.webp?itok=QYnYTM9o)
Беларускія мытнікі арыштавалі польскія яблыкі / pexels.com, ілюстрацыйнае фота
Беларускія мытнікі спынілі на мяжы 24 польскія фуры, якія везлі свежыя яблыкі, паведамляе прэс-служба Мытнага камітэта.
Паведамляецца, што агульная маса грузу склала каля 500 тон і каштавала 3,2 мільёна рублёў. Усе грузавікі ішлі праз пункт пропуску "Казловічы".
Па словах мытнікаў, усе кіроўцы падалі "не адпаведныя тавару фітасанітарныя сертыфікаты, чым паставілі пад пытанне якасць і бяспеку для спажывання садавіны, якая ўвозіцца".
На перавозчыкаў склалі адміністрацыйныя пратаколы. На іх грошы накладзены арышт — гэта каля 1 мільёна рублёў.
![Беларускія мытнікі спынілі на мяжы 500 тон польскіх яблык](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/icv1xb7b6j8sjr543yxsqnd4d1axx187.jpg.webp?itok=0PaeyrbJ)
gtk.gov.by
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.