Беларускія мытнікі некалькі гадзінаў даглядалі аўтобус “Луцк – Брэст”

У нядзелю на беларуска-ўкраінскай мяжы быў затрыманы аўтобус “Луцк – Брэст”. Паводле інфармацыі сайта Moladz.org, беларускія мытнікі правяралі яго некалькі гадзінаў.  Праўдападобна, яны шукалі ўдзельнікаў рок-фэсту “Права быць свабодным”, які ўчора праходзіў ва ўкраінскім горадзе Луцк. У ім узялі ўдзел вядомыя беларускія гурты, нягледзячы на перашкоды, прыехалі ва Украіну сотні беларусаў.

Каля 13-й гадзіны мытнікі пачалі дагляд усіх 45 пасажыраў аўтобуса. Усю друкаваную прадукцыю, якая была пры іх, ксеракапіравалі і пасля вярталі. Яны забралі дзве фотакамеры і перакачалі сабе ўсе фотаздымкі з музычнага фэсту.

У 13.30 нарэшце аўтобус адпусцілі і ён заехаў на тэрыторыю Беларусі.

А вось аўтобус з музыкамі вярнуўся з Луцка ў Беларусь без праблемаў, паведаміў наш карэспандэнт Гальяш Валынец.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі