Беларускія літаратары заснавалі новы ПЭН-клуб — Берлінскі

У Германіі заснаваны новы ПЭН-клуб — PEN Berlin. У лік яго заснавальнікаў увайшлі беларускія літаратары Альгерд Бахарэвіч і Юлія Цімафеева

"Проста зараз у берлінскім Literaturhaus адбываецца ўстаноўчая імпрэза нашага новага ПЭН-клуба. 

Пасля скандалу ў нямецкім ПЭНе больш за 200 аўтараў выйшлі з арганізацыі і вырашылі заснаваць сваю, сучасную, не кансерватыўную і больш адкрытую", — напісаў у Фэйсбуку Альгерд Бахарэвіч. У чым была сутнасць канфлікту, ён не ўдакладніў.

У лік заснавальнікаў PEN Berlin увайшлі 230 нямецкіх пісьменнікаў. Сярод іх такія вядомы, як Даніэль Кельман, Крысціян Крахт, Уладзімір Камінэр

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.