Беларускія крамы абавязалі прадаваць чыпсы з сырой бульбы

Беларускія крамы абавязалі прадаваць чыпсы з сырой бульбы

Чыпсы з сырой бульбы цяпер падлягаюць уключэнню ў асартыментныя пералікі тавараў для аб’ектаў рознічнага гандлю. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства гандлю №6 ад 3 лютага 2016 года. Дакумент апублікаваны сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, перадае БЕЛТА.

Паводле заканадаўства аб дзяржаўным рэгуляванні гандлю і грамадскага харчавання, у выпадку змянення пераліку тавараў, якія падлягаюць уключэнню ў асартыментны пералік, суб’екты гандлю павінны распрацаваць і зацвердзіць свае новыя асартыменты.

Мінгандлю заклікаў суб’екты гандлю зрабіць неабходныя захады па выкананні заканадаўства. Пастанова набывае моц праз месяц пасля яе афіцыйнай публікацыі.

У Беларусі найбуйнейшым вытворчасцю чыпсаў з сырой бульбы з’яўляецца кампанія “Анега”, якая летась пачала вырабляць прадукт з бульбы, вырашчанай у нашай краіне. “Анезе” даводзіцца канкураваць з папулярнымі замежнымі брэндамі, якія таксама пастаўляюць сваю прадукцыю на рынак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі