Вы тут

Беларускія клубы даведаліся, з кім могуць згуляць у 2 раундзе еўракубкаў

UEFA

Беларускія футбольныя клубы, якія сёлета гуляюць у еўракубках, даведаліся пра сваіх імаверных сапернікаў у 2 раундзе кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы. Лёсаванне адбылося сёння ў штаб-кватэры УЕФА.

Барысаўскі БАТЭ ў другім туры адборачнага турніру згуляе з пераможцам пары "Лінфілд" (Паўночная Ірландыя) / "Русенборг" (Нарвегія). Праўда, дзеля гэтага яму трэба прайсці польскі "Пяст", які дастаўся жоўта-сінім у першым раундзе.

Мінскае "Дынама" сустрэнецца ў 2 раундзе Лігі Еўропы з "Нарчэпінгам" (Швецыя) або з "Сэйнт-Патрыксам" (Ірландыя), калі само пройдзе латвійскую "Ліепаю".

Салігорскі "Шахцёр" будзе гуляць з дацкім "Эсб'ёргам", калі ў першым раундзе адолее мальтыйскі "Хіберніанс".

"Віцебску" дастанецца польская "Легія", калі ён пройдзе фінскі КуПС.