Беларускія канаісты зноў з медалямі чэмпіянату Еўропы

Другое месца сярод каноэ-адзіночак у заедзе на 500 метраў заняў Дзяніс Гаража. Затым адзначыўся айчынны экіпаж каноэ-двойкі ў складзе Дзмітрыя Рабчанкі і Аляксандра Ваўчэцкага — у іх “серабро” на дыстанцыі 200 метроў.





Напярэдадні мужчынская каноэ-чацвёрка з Беларусі атрымала “зотала” на дыстанцыі 1000 метраў (экіпаж — Дзмітрый Рабчанка, Дзяніс Гаража, Дзмітрый Вайцішкін і Аляксандр Ваўчэцкі). Жаночая байдарка-чацвёрка 15 чэрвеня заваявала “бронзу” на дыстанцыі 500 метроў (Аляксандра Грышына, Вольга Худзенка, Надзея Папок і Маргарыта Цішкевіч).