Беларускія хлопцы ўцякаюць ад войска ў Амерыку

Каб пазбегнуць прызыву на вайсковую службу некаторыя жыхары Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці з’ехалі ў Расію і нават у ЗША.  Тры гады ўхіляецца ад прызыву жыхар вёскі Люсіна Анатоль Занька. Сваякі кажуць, што ён у Расіі і месца яго знаходжання невядома. На працягу чатырох прызыўных кампаній работнікі райваенкамату не могуць адшукаць Юрыя Гардзея і Максіма Лукашэвіча.

Бацькі паведамілі, што хлопцы ў Амерыцы. Аднак, згодна афіцыйным адказам з беларускай амбасады ў ЗША, 23-гадовыя хлопцы на вайсковым уліку ў амбасадзе не стаяць.

Нагадаем, беларускае заканадаўства прадугледжвае адказнасць, у тым ліку і крымінальную, за ўхіленне ад вайсковай службы. Менавіта за гэта асуджаны ганцаўчанін Мікалай Цэван. Ён павінен кампенсаваць дзяржаве 930 тысяч рублёў.

За непрыбыццё на вайсковыя зборы, якія праходзілі ў Баранавічах, асуджаны і адзін з рэзервістаў.

Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Ганцавічы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі