Беларускія хакеісты занялі другое месца на “Еўрачэленджы” ў Францыі

Беларускія хакеісты занялі другое месца на “Еўрачэленджы” ў Францыі

Беларускія хакеісты занялі другое месца на этапе “Еўрачэленджа”, які праходзіў у французскім Сержы. У апошні дзень турніру, 11 лістапада, наша каманда была мацнейшай за зборную Славеніі — 5:3 (2:1, 1:1, 2:1). Адметна, што ў трэцім перыядзе лік быў 3:3, але беларусы змаглі вырваць перамогу літаральна ў апошнія хвіліны гульні.

У першым матчы турніру беларуская зборная саступіла Латвіі — 5:7, а потым абыграла французаў у авертайме — 3:2.

Перамога на турніры дасталася Латвіі — 9 ачкоў за 3 гульні, на трэцім месцы Славенія (3 ачкі), на чацвёртым — Францыя (2 ачкі).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі