Беларускія хакеісты прайгралі канадцам 1:11 на юніёрскім чэмпіянаце свету

Беларускія хакеісты прайгралі канадцам 1:11 на юніёрскім чэмпіянаце свету

На юніёрскім чэмпіянаце свету па хакеі беларуская каманда прайграла канадцам з разгромным лікам — 1:11 (0:3, 1:5, 0:3). Адзіную шайбу ў нашай зборнай пры ліку 0:8 закінуў Віталь Пінчук.

У першых двух турах чэмпіянату нашы хакеісты выйгралі ў чэхаў і фінаў (4:3 у абодвух выпадках). Гэтыя перамогі гарантавалі беларускай камандзе выхад у чвэрцьфінал.

Галоўны трэнер зборнай Яўген Есавулаў у каментары прэс-службе Федэрацыі хакея канстатаваў: "На жаль, сёння гуляла адна каманда, і гэта не зборная Беларусі. Мы назіралі за тым, што адбываецца". 

Прычынай такога разгрому ён назваў псіхалагічнае выгаранне спартоўцаў: "У папярэдніх паядынках аддалі вельмі шмат эмоцый. Нібыта быў выходны, хлопцы ўсміхаліся, але ўсё-ткі псіхалагічна не справіліся". 

Сёння нашы хакеісты сустрэнуцца са зборнай Швейцарыі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі